:

Грамадзянства непаўналетніх дзяцей

ГРАМАДЗЯНСТВА НЕПАЎНАЛЕТНІХ ДЗЯЦЕЙ

Грамадзянства непаўналетніх дзяцей, народжаных у перыяд з 17 жніўня 2002 года па цяперашні час

У адпаведнасці з артыкулам 13 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» ад 1 жніўня 2002 года (у рэдакцыі Закона ад 22 чэрвеня 2006 года) дзіця набывае грамадзянства Рэспублікі Беларусь па нараджэнні незалежна ад месца нараджэння, калі на дзень нараджэння дзіцяці хоць бы адзін з яго бацькоў складаецца ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, незалежна ад месца нараджэння дзіцяці.

Дадзенае становішча распаўсюджваецца на дзяцей, якія нарадзіліся пасля ўступлення ў сілу названага Закона (гэта значыць з 17 жніўня 2002 г.).

Калі дзіця-грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні з'яўляецца таксама грамадзянінам замежнай дзяржавы, то ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам аб грамадзянстве яго бацькі маюць права выбару: альбо захаваць за сваім дзіцем беларускае грамадзянства і аформіць для яго беларускі пашпарт, альбо аформіць для дзіцяці страту беларускага грамадзянства (пасля рэгістрацыі страты беларускага грамадзянства дзіцем для ўезду ў Беларусь неабходна атрымліваць візу).

Афармленне пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або рэгістрацыя страты беларускага грамадзянства дзіцем, народжаным за межамі Рэспублікі Беларусь, адзін з бацькоў якога з'яўляецца замежным грамадзянінам, а другі — грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, які аформіў выезд на пастаяннае жыхарства за мяжу і які стаіць на консульскім уліку, адносіцца да кампетэнцыі Пасольства.

Афармленне пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або рэгістрацыя страты беларускага грамадзянства дзіцем, адзін з бацькоў якога з'яўляецца замежным грамадзянінам, а другі — грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, адносіцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь па месцы рэгістрацыі.

Пасольствам у такім выпадку для ўезду дзіцяці ў Рэспубліку Беларусь афармляецца пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь.

Віза дзіцяці, грамадзяніну Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, які з'яўляецца таксама грамадзянінам замежнай дзяржавы, у пашпарт грамадзяніна замежнай дзяржавы не выдаецца.

Парадак афармлення пашпарта, рэгістрацыі страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь і афармлення пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь растлумачаны ў адпаведных раздзелах рубрыкі «Консульскія пытанні».

Грамадзянства непаўналетніх дзяцей, народжаных у перыяд з 12 лістапада 1991 года па 16 жніўня 2002 года ўключна.

Дзіця з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, калі на дзень нараджэння дзіцяці:

  • абодва бацькі знаходзіліся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь;
  • дзіця нарадзілася на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і адзін з яго бацькоў складаўся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь;
  • адзін з бацькоў дзіцяці быў невядомы або не меў ніякага грамадзянства, а другі складаўся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь;
  • дзіця нарадзілася за межамі Рэспублікі Беларусь і адзін з яго бацькоў складаўся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражываў (быў прапісаны) у Рэспубліцы Беларусь або выпісаны без афармлення выезду на пастаяннае жыхарства за мяжу.


Калі на дзень уступлення ў сілу Закона аб грамадзянстве 2002 года (17 жніўня 2002 года) з моманту нараджэння дзіцяці не ўзнікла абставінаў, якія прывялі да спынення грамадзянства Рэспублікі Беларусь у дзіцяці і (або) яго бацькоў, то дзіця з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.

Калі дзіця народжана па-за межамі Рэспублікі Беларусь, адзін з яго бацькоў з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражывае за мяжой (аформіў выезд на пастаяннае жыхарства за мяжу па беларускаму заканадаўству і складаецца на консульскім уліку ў Пасольстве), то ў выпадку наяўнасці грамадзянства краіны пастаяннага пражывання, беларускае грамадзянства магло быць набыта ім па заяве абодвух бацькоў. Калі заявы не было, то такія дзеці з'яўляюцца толькі грамадзянамі краіны пастаяннага пражывання, ў Рэспубліку Беларусь яны уязджаюць па візах.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці