:

Выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь асоб, якая пастаянна пражываюць за мяжой


Выхад з грамадзянства Рэспублікі Беларусь асобы, якая пастаянна пражывае за мяжой, ажыццяўляецца на падставе яго асабістай заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь, якое складаецца ў вольнай форме і падаецца на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Пасольства (пры ўмове, што асоба складаецца на консульскім уліку).

Пералік дакументаў, неабходных для афармлення працэдуры выхаду з грамадзянства Рэспублікі Беларусь:

  • Заява аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь – 3 экз.
  • Анкета – 3 экз.
  • Аўтабіяграфія – 3 экз.
  • Копіі старонак пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь серыі РР, якія змяшчаюць звесткі пра прозвішча, імя, імя па бацьку, дату і месца нараджэння асобы, іншыя адзнакі, за выключэннем віз і штампаў аб перасячэнні мяжы  – 2 экз.
  • Дакумент паўнамоцнага органа замежнай дзяржавы аб пацверджанні прадастаўлення заяўніку грамадзянства ў выпадку яго выхаду з грамадзянства Рэспублікі Беларусь або копіі старонак пашпарта грамадзяніна замежнай дзяржавы – 3 экз.
  • Копія пасведчання аб нараджэнні заяўніка – 2 экз.
  • Копіі дакументаў органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, аб заключэнні (скасаванні) шлюбу заяўнікам – 2 экз.
  • Копіі пасведчанняў аб нараджэнні дзяцей — у выпадку выхаду з грамадзянства сумесна з дзецьмі – 2 экз.
  • Пісьмовая, натарыяльна засведчаная згода мужа, які застаецца ў грамадзянстве РБ, на спыненне грамадзянства Рэспублікі Беларусь дзецям да 18 гадоў — у выпадку выхаду з грамадзянства сумесна з дзецьмі – 2 экз.
  • Пісьмовая, натарыяльна засведчаная згода дзяцей з 14 да 18 гадоў на змену грамадзянства, у выпадку выхаду з грамадзянства сумесна з дзецьмі  – 2 экз.
  • Каляровыя фатаграфіі памерам 30х40 мм    – 4 шт.
  • Чэк аб аплаце консульскага збору ў памеры 250 еўра.


Бацькі, якія падалі заяву аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь, могуць выказаць у заяве матываваную просьбу аб захаванні грамадзянства Рэспублікі Беларусь іх дзецям ва ўзросце да 14 гадоў.

Калі ў асобы, якая хадайнічае аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь, маюцца непаўналетнія дзеці ад папярэдняга шлюбу, то прадстаўляецца натарыяльна завераная заява былога мужа/жонкі аб наяўнасці або адсутнасці да яго матэрыяльных прэтэнзій пры ўмове, што муж/жонка і дзеці з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

Дакументы, складзеныя на замежнай мове, павінны быць перакладзены на рускую або беларускую мовы, подпіс перакладчыка натарыяльна засведчваецца.

Пры неабходнасці, консульскі супрацоўнік мае права запытаць дадатковыя дакументы.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці