:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю Перамогі

25.04.2025 г.

24 красавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан У.Дзянісенка прыняў удзел у Міжнароднай канферэнцыі на тэму “80 гадоў Вялікай перамогі. Памятаем. Шануем. Ганарымся».
Канферэнцыя арганізавана Акадэміяй дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Таджыкістан, Пасольствам Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Таджыкістан і Цэнтрам дружбы і супрацоўніцтва ШАС у Таджыкістане.
Удзельнікі мерапрыемства заслухалі выступленні прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Душанбэ, дзяржаўных устаноў і ўстаноў вышэйшай адукацыі рэспублікі.
Падчас свайго дакладу В.Дзянісенка падкрэсліў: «У гісторыі кожнага народа ёсць даты і падзеі, якія не падлягаюць забыццю. У гэтых адносінах у Рэспубліцы Беларусь асаблівае і важнае значэнне надаецца тэматыцы Вялікай айчыннай вайны 1941 — 1945 гадоў».
Паводле яго слоў, заходнія ідэолагі імкнуцца перакруціць гісторыю гэтай вайны, прадставіць перамогу ў ёй як сваю, перш за ўсё, ЗША і Вялікабрытаніі, наўмысна замоўчваючы і скажаючы вырашальную ролю СССР у разгроме Германіі і яе саюзнікаў. У сувязі з гэтым Пасол Беларусі заклікаў даць рашучы адпор гэтым выдумкам.
У.Дзянісенка таксама праінфармаваў удзельнікаў канферэнцыі аб маштабнай рабоце, якая праводзіцца ўладамі Беларусі, па абароне гістарычнай праўды і выхаванні моладзі ў духу патрыятызму.
Па выніках мерапрыемства выступоўцы пагадзіліся з тым, што толькі захоўваючы гістарычную праўду аб Вялікай айчыннай вайне, мы зможам пераадолець любыя цяжкасці і перашкоды, забяспечыць росквіт і дабрабыт, перадаць багатую спадчыну будучым пакаленням, захаваць мір і стабільнасць для нашых краін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці