:

Падзяка за эвакуацыю з Афганістана

01.09.2021 г.


Я, Юрчанка Анжаліка Шарыфаўна, якая з'яўляецца грамадзянкай Рэспублікі Беларусь, хачу выказаць падзяку супрацоўнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Таджыкістане за аказанае садзейнічанне ў эвакуацыі з Ісламскай Рэспублікі Афганістан майго бацькі Амары Шарыфа Махамада.

У прыватнасці, хацела б адзначыць працу першага сакратара па консульскіх і палітычных пытаннях – Новака Аляксандра Васільевіча, які заўсёды быў на сувязі і паведамляў мне ўсе падрабязнасці аб ходзе эвакуацыі.

Дзякуй за вашу працу і поспехаў!

З павагай,
Анжаліка Юрчанка

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці