:

Аб удзеле ў мерапрыемствах у гонар Дня Перамогі

09.05.2021 г.

У рамках святкавання 76-й гадавіны Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан прыняло ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў.

3 мая 2021 г. у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця фестывалю ваенных фільмаў Дзяржаўнай установы «Таджыкфільм» «З гісторыі таджыкскага кіно: да 76-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» ў Душанбэ прыняў удзел і выступіў Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Алег Іваноў.

Фота: Прэс-цэнтр ДУ «Таджыкфільм»

6 мая першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Аляксандр Новак з жонкай наведалі беларускага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Леакадзію Коўтун, якая жыве ў г.Душанбэ, павіншавалі ад імя Пасла Беларусі з надыходзячай 76-й гадавінай Перамогі і ўручылі ёй каштоўныя падарункі.

8 мая Пасол Алег Іваноў прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве ў гонар Дня Перамогі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан Э. Рахмона, які адбыўся ў Парку Перамогі г.Душанбе.

У рамках мерапрыемства адбылося ўскладанне вянка да Вечнага агню ў памяць ахвяр вайны ад імя дыпламатычнага корпуса.

 

Фота: Прэс служба Прэзідэнта Таджыкістана

У той жа дзень Пасол Алег Іваноў прыняў удзел у адкрыцці выставы «Ніхто не забыты і нішто не забыта» з удзелам ветэранаў вайны і працы, прысвечанай 76-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (1941-1945 гг.) у Нацыянальным музеі Таджыкістана.

Было арганізавана і пратакольнае мерапрыемства дыпкорпуса ў гонар святкавання Перамогі.

У рамках праведзеных сустрэч Алег Іваноў коратка асвятляў бягучую сітуацыю ў Беларусі. Пасол нагадаў, што дзякуючы Вялікай Перамозе Беларусь сёння — суверэнная незалежная рэспубліка, у якой надзейна забяспечаны мір і стабільнасць. Неацэнны ўклад беларускага народа ў барацьбе над фашызмам. Беларусь заплаціла за Вялікую Перамогу дарагую цану і гатова цвёрда адстойваць яе спадчыну сёння.
 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці