:

Аб Нарадзе міністраў абароны ШАС

28.07.2021 г.

28 ліпеня 2021 г.у г.Душанбэ пад старшынствам Міністра абароны Рэспублікі Таджыкістан генерал-палкоўніка Шерали Мірза адбылася Нарада міністраў абароны дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, у якой прынялі ўдзел кіраўнікі абаронных ведамстваў Індыі, Кітая, Казахстана, Кыргызстана, Пакістана, Расійскай Федэрацыі, Узбекістана і Беларусі, як краіны назіральніка пры ШАС, а таксама Генеральны сакратар ШАС і кіраўніцтва выканкама рэгіянальнага Антытэрарыстычнага цэнтра ШАС. Беларуская дэлегацыя была прадстаўлена Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнантам Віктарам Хрэніным.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні, звязаныя з умацаваннем супрацоўніцтва ў рамках ШАС, бягучай сітуацыяй у рэгіёне і свеце, забеспячэннем бяспекі і стабільнасці ў Афганістане і на яго межах з дзяржавамі-членамі ШАС.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці