:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі В. Дзенісенкі з кіраўніцтвам сумесных факультэтаў беларускіх ВНУ і ТТУ імя М.С. Асімі і студэнтамі

11.02.2022 г.

11 лютага 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктар Дзенісенка сустрэўся са студэнтамі Інжынерна-тэхнічнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і Таджыкскага тэхнічнага ўніверсітэта імя М.С. Асімі і Факультэта грамадзянскай авіяцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі і Таджыкскага тэхнічнага ўніверсітэта імя М.С. Асімі. Адбылася прэзентацыя Беларусі, у тым ліку яе турыстычнага патэнцыялу, абмеркаваны актуальныя пытанні навучання таджыкскіх грамадзян.

Падчас гутаркі з дэканам сумесных факультэтаў Тахірам Маджыдавым і прарэктарам па міжнародных сувязях Таджыкскага тэхнічнага ўніверсітэта імя М.С. Асімі Шахрыерам Саъдулазода Пасол Беларусі Віктар Дзенісенка абмеркаваў стан і перспектывы супрацоўніцтва паміж універсітэтам і беларускімі ВНУ, адзначыў неабходнасць актывізацыі інфармацыйнай працы, большага ўключэння ў дзейнасць Цэнтра беларускай адукацыі, навукі і культуры ў Рэспубліцы Таджыкістан на базе ўніверсітэта таджыкскай моладзі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці