:

Аб пасяджэнні Савета міністраў абароны АДКБ

27.04.2021 г.

27 красавіка 2021 г. ў г. Душанбе пад старшынствам Міністра абароны Рэспублікі Таджыкістан генерал-палкоўніка Шэралі Мірзо адбылося чарговае пасяджэнне Савета міністраў абароны (СМА) Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі абаронных ведамстваў узброеных сіл дзяржаў – членаў АДКБ, а таксама Генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась. Беларуская дэлегацыя была прадстаўлена Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнантам Віктарам Хрэніным.

Напярэдадні пасяджэння міністраў абароны прыняў Старшыня Савета калектыўнай бяспекі АДКБ Прэзідэнт Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмон. У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні рэгіянальнай бяспекі і супрацоўніцтва ў рамках работы СМА АДКБ.

На пасяджэнні СМА абмеркаваў пытанні ваеннай бяспекі, процідзеянне выклікам і пагрозам і меры па іх нейтралізацыі.

Фота: Прэс-цэнтр АДКБ

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці