Важная інфармацыя аб сітуацыі з COVID-2019 ў Таджыкістане

Пацверджаныя выпадкі захворвання каронавірусам COVID-19 рэгіструюцца ў Рэспубліцы Таджыкістан з 29 красавіка 2020 года.

У мэтах рэалізацыі надзвычайных мер па недапушчэнні пранікнення і распаўсюджвання новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 уведзены часовыя абмежаванні на ўезд і выезд усіх грамадзян замежных дзяржаў і асоб без грамадзянства праз усе пункты пропуску на дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Таджыкістан.

Часовыя абмежаванні не прымяняюцца ў дачыненні да вадзіцеляў, якія ажыццяўляюць міжнародныя грузаперавозкі, экіпажаў паветраных судоў і брыгад міжнароднага чыгуначнага руху.

З ліпеня 2020 года дзейнічаюць пэўныя патрабаванні, якія рэгулююць уезд усіх без выключэння грамадзян, якія прыбылі ў Таджыкістан міжнароднымі авіярэйсамі: http://caa.tj/index.php?newsid=92

Консульскі прыём грамадзян праводзіцца ў звычайным рэжыме — панядзелак (14:00-17:00) і чацвер (10:00-13:00).

Кансультацыі па іншых консульскіх пытаннях можна атрымаць па тэлефоне Пасольства +992 37 224 54 78 у працоўныя дні (09:00-13:00 14:00-18:00) альбо па электроннай пошце: tajikistan@mfa.gov.by