Аб удзеле А.Іванова ў Эканамічным Форуме ШАС

23 чэрвеня 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Алег Іваноў прыняў удзел у працы Эканамічнага Форуму Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва на тэму «Нарошчванне супрацоўніцтва ў галіне лічбавай эканомікі, электроннага гандлю і інавацый» у г.Душанбэ.

У рамках Форуму ўдзельнікі абмеркавалі вопыт краін ШАС па ўкараненні сістэмы электроннага ўрада і прадастаўленні паслуг у электронным фармаце, пытанні электроннага гандлю і ўмацавання супрацоўніцтва ў развіцці лічбавай эканомікі на прасторы ШАС.