:

Знаходжанне замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь

Знаходжанне замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь

Са снежня 2019 г. у Рэспубліцы Беларусь уступіла ў сілу новая рэдакцыя Закона Рэспублікі Беларусь “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь” ад 3 чэрвеня 1993 г. (далей – Закон).

Законам прадугледжаны тры рэжымы знаходжання замежнікаў у Рэспубліцы Беларусь: часовае знаходжанне, часовае і пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь.

У адпаведнасці з артыкулам 43 Закона, тэрмін часовага знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь замежніка вызначаецца тэрмінам дзеяння выдадзенай яму візы і не можа перавышаць 90 сутак у год з дня ўезду ў Рэспубліку Беларусь.

Тэрмін часовага знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь іншаземца, які прыбыў у Рэспубліку Беларусь у парадку, якi не патрабуе атрымання візы, не можа перавышаць 90 сутак у год з дня ўезду ў Рэспубліку Беларусь.

Iншаземец абавязаны выехаць з Рэспублікі Беларусь да заканчэння тэрміну дзеяння візы або тэрміну, прадугледжанага часткамі першай і другой артыкула 43 Закону, калі на момант заканчэння ўказаных тэрмінаў ім не працягнуты тэрмін часовага знаходжання ці не атрыманы дазвол на часовае пражыванне або дазвол на пастаяннае пражыванне.

Тэрмін часовага знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь іншаземца можа быць прадоўжаны або скарочаны ў выпадку змены або страты падстаў, па якіх іншаземцу быў дазволены ўезд у Рэспубліку Беларусь.

У адпаведнасці з артыкулам 46 Закона, дазвол на часовае пражыванне выдаецца замежнікам, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь на тэрмін больш за 90 сутак у год, у тым ліку: 

для навучання ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь — на тэрмін вучобы, але не больш за адзін год; да мужа (жонкі), блізкім сваякам, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, – на тэрмін знаходжання, але не больш за адзін год; 

для занятку працоўнай, прадпрымальніцкай і іншай дзейнасцю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь — на тэрмін знаходжання; 

калі ў іх маецца права ўласнасці на нерухомасць у Рэспубліцы Беларусь, – на тэрмін знаходжання, але не больш за сто восемдзесят сутак у год;

па іншых падставах, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з Законам, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства (далей – замежнікі), якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь, на працягу дзесяці сутак, за выключэннем нядзель, дзяржаўных святаў і святочных дзён, устаноўленых і абвешчаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі днямі, абавязаны зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі – Міністэрстве замежных спраў, або органе ўнутраных спраў, або гасцініцы, або санаторна-курортнай і аздараўленчай арганізацыях, або суб'екце аграэкатурызму па месцу фактычнага часовага знаходжання на падставе заявы аб рэгістрацыі або пісьмовага хадайніцтва прымаючага арганізацыі, за выключэннем замежнікаў, якія не падлягаюць рэгістрацыі.

У адпаведнасці з артыкулам 3 Закона, калі міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, якія змяшчаюцца ў Законе, прымяняюцца правілы міжнароднага дагавора.

Інфармацыя аб розных аспектах уезду на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і выезду з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь замежных грамадзян і грамадзян Рэспублікі Беларусь размешчана на наступных сайтах дзяржаўных устаноў Рэспублікі Беларусь, у вядзенні якіх знаходзяцца дадзеныя пытанні:

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці