:

Тарыфы

Стаўка консульскага збору ў еўра (калі не пазначана іншае)

Афармленне дакументаў для выезду з Рэспублікі Беларусь і (або) уезду ў Рэспубліку Беларусь.
Разгляд пытанняў, звязаных з знаходжаннем за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь.
Разгляд пытанняў, звязаных з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь.


1. Выдача (абмен) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь 40
2. Абмен пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь 100
3. Аднаразовае прадаўжэнне тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які часова выехаў з Рэспублікі Беларусь
20
4. Выдача пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь
20
5. Пастаноўка на консульскі ўлік
10
6. Разгляд заявы аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь
70
7. Разгляд заявы аб выхадзе з грамадзянства Рэспублікі Беларусь
250
8. Разгляд заявы аб рэгістрацыі страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь
35
9. Разгляд заявы аб вызначэнні прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь
35
10. Разгляд заявы грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які часова выехаў з Рэспублікі Беларусь, аб афармленні пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь
175
11. Разгляд заявы замежнага грамадзяніна і асобы без грамадзянства аб выдачы дазволу на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь
105

Здзяйсненне дзеянняў, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану

12. Рэгістрацыя заключэння шлюбу, уключаючы выдачу пасведчання
50
13. Рэгістрацыя скасавання шлюбу
50
14. Рэгістрацыя перамены прозвішча, уласнага імя і імя па бацьку, уключаючы выдачу пасведчання
70
15. Выдача пасведчання ў сувязі з аднаўленнем запісаў актаў грамадзянскага стану
20
16. Выдача пасведчання ў сувязі з унясеннем змяненняў, выпраўленняў і дапаўненняў у запісы актаў грамадзянскага стану
50
17. Выдача паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану
35
18. Выдача даведкі, якая змяшчае звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану або звязанай з іншымі дзеяннямі дзяржаўных органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану
35

Здзяйсненне натарыяльных дзеянняў

20. Пасведчанне здзелак (дагаворы, завяшчання, даверанасці і іншыя), акрамя дагавораў аб адчужэнні і закладзе нерухомай маёмасці, права ўласнасці або іншае права на якое зарэгістравана на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку:
20.1. пасведчанне дагавораў адчужэння транспартных сродкаў:
близким родственникам (родителям, детям, супругам, родным братьям и сестрам, внукам, деду, бабке, усыновителям и усыновленным) 70
іншым асобам
175
20.2. пасведчанне дагавораў дарэння імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё», у тым ліку пагадненняў (дагавораў) аб унясенні ў іх змяненняў і дапаўненняў
10
20.3. пасведчанне пагадненняў (дагавораў) аб пераразмеркаванні доляў у агульнай уласнасці, падзеле маёмасці, аб вызначэнні доляў або выдзяленні долі
140
20.4. пасведчанне дагавораў паручыцельства і іншых абавязацельстваў аналагічнага характару
140
20.5. пасведчанне згоды
35
20.6. пасведчанне іншых пагадненняў (дагавораў), акрамя названых у падпунктах 20.1 — 20.5 гэтага пункта
70
20.7. пасведчанне завяшчанняў 35
20.8. пасведчанне даверанасцяў ў дачыненні да транспартных сродкаў, у тым ліку ў парадку перадавер'я:
блізкім сваякам (бацькам, дзецям, мужу і жонцы, родным братам і сёстрам, унукам, дзеду, бабуле, усынавіцелям і усыноўленым) 35
іншым асобам
105
20.9. пасведчанне даверанасцяў на права карыстання, валодання і распараджэння маёмасцю, акрамя даверанасцяў, указаных у падпункце 19.8 гэтага пункта:
блізкім сваякам (бацькам, дзецям, мужу і жонцы, родным братам і сёстрам, унукам, дзеду, бабуле, усынавіцелям і ўсыноўленым) 35
іншым асобам 70
20.10. пасведчанне іншых даверанасцяў, акрамя названых у падпунктах 20.8 і 20.9 гэтага пункта 35
21. Прыняцце мер па ахове спадаку або кіраванню ім па даручэнні натарыуса.
140
22. Выдача пасведчанняў аб праве на спадак:
22.1. спадчыннікам па законе 1-й чаргі; спадчыннікам па завяшчанні, у лік якіх уваходзяць ўнукі спадчынадаўцы і асобы, якія пры атрыманні ў спадак па законе лічыліся б спадчыннікамі 1-й чаргі 35
22.2. спадчыннікам па законе 2-й чаргі; спадчыннікам па завяшчанні, у лік якіх уваходзяць пляменнікі, пляменніцы спадчынадаўца і асобы, якія пры атрыманні ў спадак па законе лічыліся б спадчыннікамі 2-й чаргі 70
22.3. спадчыннікам па законе 3-й чаргі; спадчыннікаў па завяшчанні, якія пры атрыманні ў спадчак па законе лічыліся б спадчыннікамі 3-й чаргі 105
22.4. спадчыннікам па законе 4-й чаргі; спадчыннікам па завяшчанні, у лік якіх уваходзяць стрыечныя браты і сёстры спадчынадаўцы і асобы, якія пры атрыманні ў спадак па законе лічыліся б спадчыннікамі 4-й чаргі 140
22.5. спадчыннікам па законе наступных чэргаў; спадчыннікам па завяшчанні, якія пры атрыманні ў спадчыну па законе лічыліся б спадчыннікамі наступных чэргаў, а таксама асобам, якія не ўваходзяць у круг спадчыннікаў па законе
175
23. Выдача пасведчанняў аб праве ўласнасці на долю маёмасці, нажытай мужам і жонкай у перыяд шлюбу
35
24. Сведчанне вернасці копій дакументаў і выпісак з іх 35
25. Сведчанне сапраўднасці подпісу на дакументах, за выключэннем сапраўднасці подпісу перакладчыка (за кожны подпіс)
35
26. Сведчанне сапраўднасці подпісу перакладчыка на перакладах дакументаў
20
27. Сведчанне вернасці перакладу дакумента з адной мовы на іншую (за кожную старонку перакладу) 70
28. Пасведчанне фактаў знаходжання грамадзяніна ў жывых і пэўным месцы, тоеснасці грамадзяніна з асобай, адлюстраванай на фатаграфіі, часу прад'яўлення дакументаў, перадача заяў юрыдычных і фізічных асоб іншым юрыдычным і фізічным асобам, прыняцце на захоўванне дакументаў 105
29. Прыняцце ў дэпазіт грашовых сум і каштоўных папер 70
30. Здзяйсненне выканаўчага надпісу 70
31. Натарыяльныя дзеянні па забеспячэнню доказаў, якія патрабуюцца для вядзення спраў у органах замежных дзяржаў 35
32. Здзяйсненне марскога пратэсту 210
33. Выдача дублікатаў натарыяльна засведчаных дакументаў 35
34. Здзяйсненне іншых натарыяльных дзеянняў, акрамя названых у пунктах 20 — 33 гэтага дадатка
70

Легалізацыя дакументаў. Прастаўленне апастыля

35. Легалізацыя афіцыйнага дакумента:
у дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь за межамі Рэспублікі Беларусь 35
36.Прастаўленне апастыля на афіцыйных дакументах, прызначаных для выкарыстання за межамі Рэспублікі Беларусь:
пры звароце ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь за межамі Рэспублікі Беларусь 35

Выпатрабаванне дакументаў. Выдача даведак

37. Выпатрабаванне дакументаў для грамадзян Рэспублікі Беларусь 35
38. Выпатрабаванне дакументаў для іншых асоб 70
39. Выдача іншых даведак 35

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці