Палітычныя адносіны
Дыпламатычныя адносіны ўстаноўлены 5 верасня 1996 г. Пасольствы Беларусі і Таджыкістана адкрыты адпаведна ў 2011 і 1997 гадах.
Створана і актыўна развіваецца нарматыўная прававая база двухбаковага супрацоўніцтва. Да найбольш важных дакументаў у гэтай сферы адносяцца Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Таджыкістан ад 5 красавіка 2000 года і Дагавор аб стратэгічным партнёрстве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Таджыкістан ад 27 чэрвеня 2019 года.
Афіцыйныя візіты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Таджыкістан адбыліся ў 2000, 2011, 2018 і 2022 гадах. Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліку Беларусь — у 2001, 2014 і 2019 гадах. Сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў рэгулярна праходзяць таксама на пляцоўках шматбаковых мерапрыемстваў.
Развіваюцца кантакты на ўзроўні кіраўнікоў урадаў. У 2018 годзе адбыліся два рабочыя візіты Прэм'ер-міністра Беларусі ў Таджыкістан для ўдзелу ў пасяджэннях СКУ СНД і ШАС, у маі 2021 г. — Прэм'ер-міністра Таджыкістана ў Беларусь для ўдзелу ў пасяджэнні СКУ СНД. У кастрычніку 2022 г. і ў чэрвені 2025 г. у рамках пасяджэнняў СКУ СНД адбыліся сустрэчы кіраўнікоў урадаў дзвюх краін.
Падтрымліваецца актыўнае міжпарламенцкае ўзаемадзеянне, у тым ліку ў фармаце Груп дружбы, якія ўзначальваюць Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бяспецы Лепяшко Г.У. і Першы намеснік Старшыні Маджлісі намаяндагон Маджлісі Олі Рэспублікі Таджыкістан Ш. Шахіён. У ліпені 2021 г. адбыўся рабочы візіт у Таджыкістан Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П.
Народныя абраннікі Беларусі і Таджыкістана ў складзе наглядальных місій СНД на рэгулярнай аснове задзейнічаюцца ў маніторынгу нацыянальных электаральных працэсаў, уключаючы прэзідэнцкія і парламенцкія выбары.
Наладжаны кантакты на ўзроўні вядучых палітычных сіл дзвюх краін — Беларускай партыяй «Белая Русь» і Народна-дэмакратычнай партыяй Таджыкістана.
Развіваецца супрацоўніцтва па лініі знешнепалітычных установаў. У верасні 2025 г. праведзены чарговыя кансультацыі паміж МЗС па шырокаму колу пытанняў двухбаковых адносін. На рэгулярнай аснове ажыццяўляюцца кантакты, працоўныя сустрэчы, абмен інфармацыяй на ўзроўні структурных падраздзяленняў міністэрстваў.
Беларусь і Таджыкістан канструктыўна ўзаемадзейнічаюць на пляцоўках міжнародных арганізацый, выступаюць з падобных пазіцый і аказваюць узаемную падтрымку, у тым ліку ў ААН, АДКБ, СНД, ШАС і АБСЕ.