Гандлёва-эканамічныя адносіны

Рэспубліка Беларусь ужывае нацыянальны рэжым у дачыненні да тавараў паходжаннем з Рэспублікі Таджыкістан у адпаведнасці з Дагаворам аб зоне свабоднага гандлю ад 18 кастрычніка 2011 г.
Беларусь уваходзіць у дзясятку асноўных гандлёвых партнёраў Таджыкістана. У 2025 годзе дасягнуты гістарычны максімум аб'ёмаў двухбаковага гандлю.
Асноўнымі таварамі беларускага экспарту ў Таджыкістан з'яўляюцца лесаматэрыялы і прадукты дрэваапрацоўкі, прадукты харчавання, жывёліна, лекі, нафтапрадукты, сельскагаспадарчая і грузавая тэхніка, шыны, кабельна-правадніковая прадукцыя.
З Таджыкістана ў Беларусь імпартуюцца, галоўным чынам, садавіна і баваўняныя тканіны.
У Таджыкістане дзейнічае каля 50 суб'ектаў дыстрыб'юцыi беларускіх прадпрыемстваў.
З 2017 года ў г.Гісар функцыянуе зборачная вытворчасць беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі.
У 2000 годзе створана Беларуска-Таджыкская Міжурадавая камісія па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якую ўзначальваюць міністры сельскай гаспадаркі дзвюх краін.
18 верасня 2025 г. у г.Душанбэ адбылося 18-е пасяджэнне Міжурадавай камісіі.
На стадыі рэалізацыі знаходзіцца Праграма «Дарожная карта» двухбаковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Таджыкістан на 2022 — 2026 гады.
Функцыянуе Рабочая група па інвестыцыйным супрацоўніцтве паміж Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным камітэтам па інвестыцыях і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю Рэспублікі Таджыкістан, Сумесная Беларуска-Таджыкская рабочая група па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій, Беларуска-Таджыкская сумесная Беларуска-Таджыкская падкамісія па пытаннях развіцця супрацоўніцтва ў сферы прамысловай кааперацыі, Беларуска-Таджыкскі дзелавы савет.
У Мінску рэалізуецца інвестыцыйны праект па будаўніцтве шматфункцыянальнага Гандлёвага дома «Таджыкістан».
Дзейнічаюць міжрэгіянальныя пагадненні аб супрацоўніцтве паміж Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай абласцямі Рэспублікі Беларусь і Сагдыйскай вобласцю Рэспублікі Таджыкістан, Гомельскай. і Хатлонскай абласцямі, гарадамі Мінскам і Душанбэ, Магілёвым і Худжандам, Уздзенскім і Яванскім, Магілёўскім і Спітаменскім раёнамі.