:

Аб адкрыцці форума «Беларусь-Таджыкістан-Афганістан» і выставы «Made in Belarus»

06.04.2021 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Алег Іваноў прыняў удзел у адкрыцці форуму «Беларусь-Таджыкістан-Афганістан» і выставы «Made in Belarus» і выступіў з прывітальнай прамовай.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел сустаршыні Міжурадавай Таджыкска-Беларускай камісіі – Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Іван Крупко і Міністр сельскай гаспадаркі Рэспублікі Таджыкістан Зіезода Сулаймона Рызоі, прадстаўнікі афіцыйнай і дзелавой дэлегацыі Рэспублікі Беларусь.

З таджыкскага боку ў мерапрыемстве прынялі ўдзел Старшыня Дзяржаўнага камітэта па інвестыцыях і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю Рэспублікі Таджыкістан Саъді Сангінмурод Кадірзада, старшыня Гандлёва-прамысловай палаты Рэспублікі Таджыкістан Джамшед Джурахон Джумахонзода, старшыня Камітэта па развіцці турызму пры ўрадзе Рэспублікі Таджыкістан Таджыддін Джуразада.

З афганскага боку – Дарадца Пасольства Ісламскай Рэспублікі Афганістан у Рэспубліцы Таджыкістан Джавад Шула, а таксама дэлегацыя афганскіх дзелавых колаў.

Падчас мерапрыемства адбыліся выступленні па актуальных тэмах трохбаковага супрацоўніцтва, а таксама прэзентацыі экспартна-імпартнага патэнцыялу трох краін.

У рамках бізнес-форуму адбылася цырымонія падпісання дагавораў і пагадненняў.

Выстава беларускіх вытворцаў пад агульным брэндам Made in Belarus прэзентуе мясную і малочную прадукцыю, кандытарскія вырабы, спажывецкія тавары, сельскагаспадарчую тэхніку, рэкрэацыйны і лячэбны турызм, дасягненні раслінаводства і жывёлагадоўлі.

7 красавіка адбудзецца Аграрны форум «ТаджБелАгра», у рамках якога ўдзельнікі змогуць абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва ў адпаведнасці са спецыялізацыяй сваіх прадпрыемстваў.

Бізнес-форум арганізаваны пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці