Аб удзеле Пасла Беларусі ў Таджыкістане А.Іванова ў цырымоніі афіцыйнай аб'явы «Душанбэ — культурнай сталіцай Садружнасці-2021»
21.03.2021 г.21 сакавіка 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Алег Іваноў прыняў удзел у цырымоніі афіцыйнага абвяшчэння «Душанбэ-культурнай сталіцай Садружнасці-2021».
У мерапрыемстве прыняў удзел Старшыня выканаўчага органа дзяржаўнай улады г. Душанбэ Рустамі Эмамалі, прадстаўнікі Выканаўчага Апарата Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан, дзяржаў-членаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, гарадоў-пабрацімаў, дыпламатычнага корпуса, міжнародных і рэгіянальных арганізацый, акрэдытаваных у горадзе Душанбэ.
У рамках мерапрыемства адбыўся ўрачысты канцэрт, у якім узяла ўдзел беларуская выканаўца Алена Надольская.