Запрашаем на навучанне ў Беларусь!
09.04.2026 г.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтавала серыю відэаматэрыялаў, якія расказваюць аб асноўных напрамках і магчымасцях навучання ў Беларусі.
У архіве відэа вы зможаце знайсці інфармацыю аб навучанні ў сферах медыцыны, інфармацыйных тэхналогій, будаўніцтва, інжынерыі, сельскай гаспадаркі, культуры і мастацтва, а таксама азнаёміцца з асаблівасцямі «Уступнай кампаніі-2026».
Актуальныя відэаролікі можна знайсці па адрасе:
https://edu.gov.by/video/
Акрамя таго, не забывайце пра такі карысны сайт як «Навучайся ў Беларусі», які знаходзіцца па адрасе:
https://studyinby.com/
На гэтым сайце можна таксама спампаваць Каталог па адукацыйных паслугах, якія прадстаўляюцца вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Беларусі, з падрабязнымі інструкцыямі, як паступіць на вучобу ў нашай краіне.
https://studyinby.com/education-in-belarus/elektronni-katalog/КатРус.pdf