Аб удзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі В.А. Дзянісенка ў адкрыцці Дзён беларускага кіно ў Таджыкістане
21.10.2024 г.19 кастрычніка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан В.А. Дзянісенка прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Дзён беларускага кіно ў Рэспубліцы Таджыкістан, якая прайшла ў сталічным кінатэатры «Ватан» (Душанбе).
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Рэспубліцы Таджыкістан, дырэктар кінастудыі «Таджыкфільм» М.Шахіен, генеральны дырэктар кінастудыі «Беларусьфільм» Ю.М. Аляксей, а таксама іншыя госці і аматары кіно.
Цырымонія пачалася з праходжання ганаровых гасцей па чырвонай дарожцы і выступлення танцавальнага калектыву, які выканаў таджыкскі народны танец.
Звяртаючыся да гасцей фестывалю кіно В.А. Дзянісенка выказаў падзяку прысутным за тое, што яны прынялі ўдзел у адкрыцці і арганізацыі Дзён беларускага кіно. Падкрэсліў, што Беларусь і Таджыкістан актыўна развіваюць супрацоўніцтва не толькі ў гандлёва-эканамічнай сферы, але і ў шэрагу гуманітарных галін, якія сталі важным складальнікам міжнародных зносін.
Пасля завяршэння цырымоніі гасцям была прадстаўлена камедыя рэжысёра К.Халецкага «Кінашнікі», прысвечаная 100-годдзю кінастудыі «Беларусьфільм».