Аб удзеле ў брыфінгу па падрыхтоўцы да Міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню
19.03.2026 г.18 сакавіка 2026 г. Часовы павераны ў справах Беларусі ў Таджыкістане М.Калодкін прыняў удзел у брыфінгу па падрыхтоўцы IV Міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню, прысвечанай Міжнароднаму дзесяцігоддзю дзеянняў «Вада для ўстойлівага развіцця» 2018–2028 гадоў.

Брыфінг арганізаваны Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Таджыкістан з удзелам кіраўніка Сакратарыята канферэнцыі.

Удзельнікам брыфінгу прадстаўлена дэталёвая інфармацыя аб праграме Канферэнцыі, уключаючы тэматычныя сесіі, спецыяльныя панэлі, форумы, міжнародную выставу, паралельныя і культурныя мерапрыемствы.