Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Таджыкістане А.Іванова з Генеральным сакратаром АДКБ С.Засем
17.02.2021 г.16-19 лютага 2021 года праходзіць афіцыйны візіт Генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Станіслава Зася у Рэспубліку Таджыкістан.
17 лютага 2021 г. Генеральны сакратар АДКБ наведаў пасольства Беларусі ў Таджыкістане. Станіслаў Зась і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Алег Іваноў абмеркавалі актуальныя пытанні парадку дня АДКБ.