Аб сустрэчы Пасла Беларусі В. Дзенісенкі з кіраўніком групы дружбы і супрацоўніцтва Маджлісі намаяндагон з Парламентам Рэспублікі Беларусь М. Ватанзода
18.11.2021 г.18 лістапада 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктара Дзенісенкі з першым намеснікам старшыні Маджлісі намаяндагон Маджлісі Олі Рэспублікі Таджыкістан, кіраўніком групы дружбы і супрацоўніцтва Маджлісі намаяндагон Маджлісі Олі Рэспублікі Таджыкістан з Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Махмадалі Ватанзода.
Падчас гутаркі бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, дадзена высокая ацэнка развіццю двухбаковых і шматбаковых адносін паміж Беларуссю і Таджыкістанам на сучасным этапе.
Сустрэча прайшла ў атмасферы дружбы і ўзаемаразумення, бакі выказалі гатоўнасць да пашырэння супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і культурна-гуманітарнай сферах, у тым ліку ўсталявання цесных і плённых адносін паміж рэгіёнамі дзвюх краін і гаспадарчымі суб'ектамі Беларусі і Таджыкістана.
Фота: Маджлісі намояндагон Маджлісі Олі Рэспублікі Таджыкістан