Аб удзеле ў «Купалаўскай дыктоўке»
24.02.2026 г.
23 лютага 2026 г. супрацоўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан прынялі ўдзел у «Купалаўскай дыктоўке», прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.
У якасці арганізатара анлайн-дыктоўкі традыцыйна выступіў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы. Мерапрыемства аб'яднала больш за 50 калектываў суайчыннікаў з дзясятка замежных краін і Рэспублікі Беларусь. Купалаўская дыктоўка — гэта не толькі магчымасць адчуць мілагучнасць беларускай мовы, але і ўсвядоміць адказнасць за захаванне гэтай бясцэннай спадчыны для будучых пакаленняў.