:

Аб удзеле Часовага паверанага М.Калодкіна ў міжнародным форуме

15.04.2026 г.

14 красавіка 2026 г. у Душанбэ Часовы павераны ў справах Беларусі ў Таджыкістане М.Калодкін прыняў удзел у Міжнародным форуме «Партнёрства ў імя ўстойлівага развіцця: Green. Digital. Smart».
На мерапрыемствах Форума прадстаўлена шырокае кола дзяржаўных структур Таджыкістана, замежных навуковых устаноў і міжнародных арганізацый.


Форум прысвечаны ініцыятывам Рэспублікі Таджыкістан у сферы ўстойлівага развіцця, «зялёнай» эканомікі, штучнага інтэлекту, кіравання воднымі рэсурсамі і аховы навакольнага асяроддзя і праводзіцца па ініцыятыве Міжнароднага універсітэта турызму і прадпрымальніцтва Таджыкістана. Дадзены фармат уяўляе сабой шматузроўневую міжнародную платформу, якая аб'ядноўвае дзяржаўныя інстытуты, навуковую і акадэмічную супольнасць, прыватны сектар і міжнародныя арганізацыі.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці