:

Аб 14-ым пасяджэнні Міжурадавай Таджыкска-Беларускай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

05.04.2021 г.

5 красавіка ў г.Душанбэ ў Нацыянальнай бібліятэцы Таджыкістана прайшло 14-е пасяджэнне Міжурадавай Таджыкска-Беларускай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва пад старшынствам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Івана Крупко і Міністра сельскай гаспадаркі Рэспублікі Таджыкістан Зіезада Сулаймона Рызоі.

У ходзе пасяджэння разгледжаны вынікі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за 2019-2020 гг. і мерапрыемствы, накіраваныя на павелічэнне тавараабароту, у тым ліку актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці і вытворчай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, транспарту, ахове здароўя, адукацыі, інвестыцый і інфармацыйных тэхналогій.

Па выніках візіту падпісаны пратакол чатырнаццатага пасяджэння Міжурадавай Таджыкска-Беларускай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

У рамках візіту дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Таджыкістан адбылася сустрэча Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, старшыні Беларускай часткі Таджыкска-Беларускай міжурадавай камісіі Івана Крупко з намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Таджыкістан Гулмахмадзода Даўлатша Курбаналі.

Бакамі былі абмеркаваныя пытанні прамысловай кааперацыі, а таксама развіццё эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці