:

Аб падрыхтоўцы да мерапрыемстваў Беларуска-Таджыкскай Міжурадавай камісіі

15.03.2021 г.

15 сакавіка 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Алега Іванова з рабочай групай Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні арганізацыі 6 – 7 красавіка 2021 г. Беларуска-Таджыкскага бізнес-форуму, а таксама выставы ў рамках Беларуска-Таджыкскай Міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Больш падрабязная інфармацыя аб выставе даступная па спасылцы — Made in Belarus, аб форуме — Беларуска-Таджыкскі бізнес-форум з удзелам дзелавых колаў Афганістана.

У рамах візіту рабочая група БелГПП правяла сустрэчы з намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі Таджыкістана Нігінай Анвары, намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі Таджыкістана Зеварша Зеваршоевым, старшынёй ГПП Таджыкістана Джамшэдам Джумахонзода, генеральным дырэктарам Агенцтва «Таджинвест» Хуршэдам Мірза; старшынёй праўлення Нацыянальнай асацыяцыі малога і сярэдняга бізнесу Таджыкістана Матлубай Ульджабаевай, кіраўніцтвам Хатлонскай вобласці, а таксама з шэрагам вядучых таджыкскіх імпарцёраў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці