Аб кансультацыях паміж МЗС
24.09.2025 г.Стан і перспектывы пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння абмеркаваны падчас чарговых кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Таджыкістан.
Беларускую дэлегацыю на перагаворах узначальваў намеснік Міністра замежных спраў Беларусі П.Уцюпін. Таджыкскі бок быў прадстаўлены на ўзроўні намесніка Міністра замежных спраў Таджыкістана Ф. Шарыфзода.
Асаблівую ўвагу бакі ўдзялілі ўмацаванню палітычнага дыялога, пытанням нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, і інвестыцыйнага патэнцыялу, а таксама паглыбленню сувязей у галіне адукацыі, навукі і культуры.
П.Уцюпін і Ф. Шарыфзода зверылі пазіцыі па актуальных праблемах рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня, уключаючы ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных і рэгіянальных арганізацый. Дамовіліся прадоўжыць цеснае ўзаемадзейства на пляцоўках ААН, ШАС, СНД, АДКБ і іншых шматбаковых структур.
Намеснік Міністра замежных спраў Беларусі П.Уцюпін быў таксама прыняты Міністрам замежных спраў С. Мухрыдзінам.