:

Аб сустрэчы Пасла з Першым намеснікам Міністра замежных спраў

29.01.2026 г.

28 студзеня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан В.Дзянісенка прыняты Першым намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Таджыкістан Ф.Хамралізода з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі.


Бакі высока ацанілі вынікі двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана, якія ў поўнай меры адпавядаюць духу стратэгічнага партнёрства і ўносяць істотны ўклад ва ўмацаванне брацкіх сувязей паміж народамі нашых краін. Падкрэслена шматпланавасць беларуска-таджыкскіх сувязей, якія ахопліваюць палітычную, эканамічную, сацыяльную і культурна-гуманітарныя сферы. Выказана перакананасць у тым, што гэтыя адносіны будуць і ў далейшым толькі пашырацца і паглыбляцца на карысць працвітання Беларусі і Таджыкістана.
На заканчэнне сустрэчы Ф. Хамралізода падзякаваў В. Дзенісенку за яго важкі ўклад у развіццё і ўмацаванне дружалюбных адносін паміж Таджыкістанам і Беларуссю і пажадаў поспехаў у яго далейшай дзейнасці.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці