:

Аб наведванні Паслом Беларусі В.Дзенісенка Сагдыйскай вобласці

02.12.2021 г.

1 – 3 снежня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктар Дзенісенка здзяйсняе візіт у Сагдыйскую вобласць Рэспублікі Таджыкістан.

2 снежня Віктар Дзенісенка прыняў удзел у сустрэчы дэлегацыі Магілёўскай вобласці са старшынёй Выканаўчага органа дзяржаўнай улады Сагдыйскай вобласці Р. Ахмадзада.

Бакі абмеркавалі пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Магілёўскай і Сагдыйскай абласцей, а таксама ў цэлым перспектывы ўмацавання дзелавога ўзаемадзеяння прадпрыемстваў дзвюх краін, у тым ліку і ў сферы прамысловай кааперацыі.

Праграмай візіту запланаваны ўдзел Пасла ў таджыкска-беларускім бізнес-форуме, наведванне прадпрыемстваў Сагдыйскай вобласці, а таксама сустрэчы з ключавымі дзелавымі партнёрамі беларускіх экспарцёраў.

1 – 4 снежня 2021 г. адбываецца візіт у Сагдыйскую вобласць беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Страхарам Р.Б.

Фота: Выканаўчы орган дзяржаўнай улады Сагдыйскай вобласці

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці