:

Аб прыбыцці беларускай дэлегацыі для ўдзелу ў 14-ым пасяджэнні Таджыкска-Беларускай Міжурадавай камісіі

05.04.2021 г.

5 красавіка 2021 г. у Рэспубліку Таджыкістан прыбыла дэлегацыя пад кіраўніцтвам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, старшыні Беларускай часткі Таджыкска-Беларускай Міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва І.І. Крупко.

У склад дэлегацыі Рэспублікі Беларусь увайшлі намеснік Міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў, першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Ігар Часнок, намеснік старшыні канцэрна «Беллегпрам» Вадзім Ламкаў, намеснік старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Аляксандр Якаўчыц.

Акрамя афіцыйнай дэлегацыі ў Душанбэ прыбыла шматлікая дэлегацыя прадстаўнікоў беларускіх дзелавых колаў са сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, харчовай галіны, адукацыі.

5 красавіка 2021 года адбудзецца 14-е пасяджэнне Таджыкска-Беларускай Міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

У рамках Міжурадавай камісіі 6-7 красавіка пройдзе выстава беларускіх вытворцаў «Made in Belarus», бізнес форум «Беларусь-Таджыкістан-Афганістан», аграфорум «ТаджБелАгра», а таксама дзелавыя перамовы паміж прадстаўнікамі бізнесу.

8 красавіка беларуская дэлегацыя наведае з рабочым візітам Хатлонскую вобласць.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці