:

Палітычныя адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Афганістан устаноўлены 15 чэрвеня 1999 г.

8 жніўня 2016 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан і Ісламскай Рэспубліцы Афганістан па сумяшчальніцтве Іваноў А.М. уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Афганістан А. Гані.

Рабочыя сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Афганістана праходзілі ў рамках пасяджэнняў ШАС і БРІКС у г.Уфа (Расія) у ліпені 2015 г., а таксама «на палях» саміту ШАС у чэрвені 2019 г. у г. Бішкеку (Кыргызстан). Прэзідэнт Беларусі правёў рабочую сустрэчу з кіраўніком выканаўчай улады Афганістана А. Абдулой у красавіку 2016 г. падчас саміту АІС у г. Стамбуле.

У чэрвені 2015 г. адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі са спецыяльным прадстаўніком Прэзідэнта Афганістана па супрацоўніцтве з краінамі СНД М. Каргарам.

У жніўні 2017 г. Беларусь з афіцыйным візітам наведаў Кіраўнік выканаўчай улады Афганістана А.Абдула.

У кастрычніку 2018 г. «на палях» пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў ШАС, які прайшоў у г. Душанбэ, адбылася сустрэча Прэм'ер-міністра Беларусі С.М. Румаса з кіраўніком выканаўчай улады Афганістана А. Абдулой.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці