Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан
ХУДАЛЕЕЎ Аляксандр Фёдаравіч
Нарадзіўся 10 снежня 1971 г. у г. Бабруйск, Рэспубліка Беларусь.
Адукацыя вышэйшая, у 1997 годзе скончыў Вышэйшае пажарна-тэхнічнае вучылішча МУС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «пажарная тэхніка і бяспека», у 2004 годзе — Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «правазнаўства», у 2015 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання па спецыяльнасці «Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь».
Прафесійная дзейнасць:
1997-1999 гг. – начальнік ваенізаванай пажарнай часці г. Слаўгарада Магілёўскага абласнога ўпраўлення ваенізаванай пажарнай службы галоўнага ўпраўлення ваенізаванай пажарнай службы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;
1999 — 2000 гг. – начальнік ваенізаванай пажарнай часці г. Слаўгарада Магілёўскага абласнога ўпраўлення ваенізаванай пажарнай службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь;
2000 — 2001 гг. – начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці г. Слаўгарада Магілёўскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь;
2001 — 2004 гг. – начальнік Слаўгарадскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Магілёўскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»;
2004 — 2009 гг. – начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада №7 Бабруйскага гарадскога раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Магілёўскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»;
красавік — кастрычнік 2009 г. — намеснік начальніка Бабруйскага гарадскога раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Магілёўскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» па аператыўна-тактычнай рабоце;
2009 — 2012 гг. – начальнік Бабруйскага гарадскога раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Магілёўскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»;
2012 — 2013 гг. – начальнік установы «Рэспубліканскі цэнтр тылавога забеспячэння» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь;
2013 — 2018 гг. – намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь;
2018 — ліпень 2026 гг. — першы намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
З ліпеня 2026 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан.
Валодае англійскай мовай.
Жанаты.