:

Пасведчанне на вяртанне

 Пасведчанне на вяртанее
                                                                                            
[спампаваць]
                                                                                            

Парадак выдачы пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь

У адпаведнасці з Палажэннем аб дакументах для выезду з Рэспублікі Беларусь і (або) уезду ў Рэспубліку Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2008 г. № 294 «Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь», пасведчанне на вяртанне (далей — ПНВ) выдаецца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі або консульскімі ўстановамі:

  • грамадзянам Рэспублікі Беларусь — у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, службовага або дыпламатычнага пашпарта альбо заканчэння тэрміну яго дзеяння падчас іх знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • непаўналетнім грамадзянам — у выпадку іх нараджэння за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, уцекачам і замежным грамадзянам, якім прадастаўлена прыстанішча ў Рэспубліцы Беларусь, — у выпадку страты (крадзяжу) праязнога дакумента падчас іх знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, якія маюць несапраўдныя дакументы для выезду з Рэспублікі Беларусь і (або) уезду ў Рэспубліку Беларусь, — у выпадку іх дэпартацыі, выправаджэння ў Рэспубліку Беларусь, выдачы Рэспубліцы Беларусь.                                                                                                                                  

ПНВ выдаецца для аднаразовага ўезду ў Рэспубліку Беларусь і не можа быць выкарыстана длявыезду з Рэспублікі Беларусь.

Пры прыёме заявы аб выдачы ПНВ службовая асоба дыпламатычнага прадстаўнiцтва або консульскай установы Рэспублiкi Беларусь ўстанаўлівае асобу і грамадзянства заяўніка, апытвае яго пра абставіны страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, дыпламатычнага або службовага пашпарты, праязнога дакумента і аб наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць яго асобу і грамадзянства.

У выпадку немагчымасці ўстанавіць асобу і грамадзянства заяўніка службовая асоба дыпламатычнага прадстаўнiцтва або консульскай установы Рэспублiкi Беларусь накіроўвае запыт у органы ўнутраных спраў па месцы жыхарства заяўніка ў Рэспубліцы Беларусь аб пацверджанні асобы і грамадзянства заяўніка.
Камплект дакументаў, неабходны для атрымання ПНВ:
1. Грамадзяніну Рэспублікі Беларусь або асобе без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць ў Рэспубліцы Беларусь, па дасягненні 14-гадовага ўзросту:

  • заява на выдачу пасведчання;
  • заява з указаннем абставінаў страты (крадзяжу) пашпарта, дыпламатычнага або службовага пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь;
  • два каляровыя фота заяўніка, што адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае зварот заяўніка наконт страты (крадзяжу) пашпарта, дыпламатычнага або службовага пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь (за выключэннем выпадкаў немагчымасці яго атрымання);
  • дакумент, які пацвярджае аплату.

2. Грамадзяніну Рэспублікі Беларусь або асобе без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць ў Рэспубліцы Беларусі, але не дасягнулі 14-гадовага ўзросту:

  • заява на выдачу пасведчання;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга (пры яго наяўнасці);
  • два каляровыя фота непаўналетняга, што адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
  • пасведчанне аб нараджэнні * — для непаўналетніх, якія нарадзіліся па-за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • заява з указаннем абставінаў страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь;
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае зварот заяўніка наконт страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь.

!УВАГА!

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца толькі пры ўмове іх апастылявання і наяўнасці заверанага перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам (дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, павінны быць легалізаваныя шляхам прастаўлення апастылю).

Консульскі збор за выдачу пасведчання на вяртанне складае 20 еўра.

Грамадзянам, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, ПНВ выдаецца бясплатна.

Таксама бясплатна ПНВ выдаюцца грамадзянам Рэспублікі Беларусь, асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, або замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца, дадатковая абарона ці прытулак у Рэспубліцы Беларусь, якія дэпартуюцца, высылаюцца ў Рэспубліку Беларусь або выдаюцца Рэспубліцы Беларусь , альбо з'яўляюцца ахвярамі гандлю людзьмі, альбо не маюць сродкаў для аплаты консульскага збору.

Тэрмін афармлення ПНВ не перавышае 1 месяц ад дня падачы заявы.

Тэрмін дзеяння ПНВ — да моманту вяртання ў Рэспубліку Беларусь, але не больш чым 6 месяцаў (з улікам неабходнасці атрымання грамадзянамі і асобамі без грамадзянства выязных і транзітных віз).

Па прыбыцці ў Рэспубліку Беларусь ўладальнік пасведчання на вяртанне павінен ў месячны тэрмін здаць яго ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы жыхарства або ў Міністэрства замежных спраў (у выпадку выдачы ПНВ наўзамен  страчанага (выкрадзенага) дыпламатычнага або службовага пашпарта, а таксама пашпарта серыі РР грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які знаходзіцца на консульскім уліку.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці