Афармленне пастаяннага пражыванния за межамі Рэспублікі Беларусь
Афармленне пастаяннага пражыванния за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь» (ад 20 верасня 2009 г. № 49-З) пастаяннае пражыванне грамадзян за межамі Рэспублікі Беларусь афармляецца шляхам выдачы пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь і пастаноўкі на консульскі ўлік грамадзян, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь.
Афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзян, права на выезд якіх з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана, не дапускаецца да зняцця часовага абмежавання iх права на выезд з Рэспублікі Беларусь.
Рашэнне аб выдачы пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну, які выехаў з Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання і жадаючаму аформіць пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь, прымаецца дыпламатычным прадстаўнiцтвам або консульскай установай Рэспублiкi Беларусь.
Грамадзяне, якія заявілі пра сваё жаданне пастаянна пражываць за межамі Рэспублікі Беларусь, да афармлення пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь абавязаны ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь:
- выканаць падатковыя абавязацельствы;
- спыніць дзейнасць індывідуальнага прадпрымальніка — для грамадзян, якія ажыццяўляюць такую дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- атрымаць згоду ваеннага камісарыята на афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь — для прызыўнікоў;
- выканаць аліментныя абавязкі ў дачыненні да фізічных асоб, на якіх распаўсюджваецца юрысдыкцыя Рэспублікі Беларусь, альбо ўрэгуляваць свае адносіны з названымі асобамі — для грамадзян, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь абавязаны ўтрымліваць фізічных асоб, на якіх распаўсюджваецца юрысдыкцыя Рэспублікі Беларусь;
- пакрыць выдаткі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, — для грамадзян, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь абавязаны кампенсаваць такія выдаткі.
Афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту і якія выехалі для часовага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца пры прад'яўленні наступных дакументаў:
- заява;
- анкета заяўніка (узор запаўнення);
- пашпарт заяўніка і копіі яго старонак;
- пасведчанне аб нараджэнні заяўніка і яго копію;
- дзве каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту;
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка — у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;
- пасведчанне аб змене імя — у выпадку перамены заяўнікам прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
- пасведчанне аб заключэнні шлюбу — у выпадку, калі заяўнік пабраны шлюбам;
- пасведчанне аб скасаванні шлюбу або копiя рашэння суда аб скасаванні шлюбу — у выпадку скасавання шлюбу заяўнікам;
- пасведчанне аб смерці або копiя рашэння суда аб аб'яўленнi грамадзянiна (грамадзянкі) памерлым (ай) — у выпадку смерці мужа (жонкі) заяўніка;
- пісьмовая згода законнага прадстаўніка непаўналетняга дзіцяці, які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь ці асобы, у дачыненні да якой заяўнік абавязаны выплачваць алiменты, на афармленне заяўніку пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, засведчаную службовай асобай падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў або засведчаную натарыяльна, альбо копія рашэння суда аб магчымасцi выезду заяўніка з Рэспублікі Беларусь на пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь без згоды названых асоб — у выпадку наяўнасці непаўналетніх дзяцей заяўніка, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, а таксама асоб, у дачыненні да якіх заяўнік абавязаны выплачваць алiменты;
- працоўная кніжка заяўніка (пры яе наяўнасці) і копіі яе старонак;
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне (від на жыхарства альбо пашпарт грамадзяніна краіны знаходжання);
- дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы ў памеры 175 еўра.
Акрамя названых дакументаў непаўналетнімі (ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў) прадстаўляюцца:
- пашпарт ці іншыя дакументы, якія сведчаць асобу законных прадстаўнікоў непаўналетняга;
- у выпадку калі законны прадстаўнік (у тым ліку бацька або маці) пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, але не афармляе пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнім, неабходна яго пісьмовую згоду на афармленне непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, засведчаныя натарыяльна. Пры адсутнасці такой згоды неабходна прадаставіць копію рашэння суда аб афармленні непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь без згоды законнага прадстаўніка, ці копію рашэння суда аб прызнанні такога законнага прадстаўніка недзеяздольным, або копію рашэння суда аб пазбаўленні такога законнага прадстаўніка бацькоўскіх правоў, ці выдадзеную органам, які вядзе крымінальны працэс, даведку аб вышуку такога законнага прадстаўніка, або Шлюбная дамова альбо Пагадненне аб дзецях;
- копія рашэння суда аб аб'яўленні законнага прадстаўніка непаўналетняга памерлым або аб прызнанні яго без вестак адсутным або даведка органа ЗАГСа, якая змяшчае звесткі з запісу акта аб нараджэнні, калі запіс пра бацькоў дзіцяці праведзена ў адпаведнасці з артыкулам 55 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, — у выпадку, калі адзін з законных прадстаўнікоў непаўналетняга адсутнічае.
Пры афармленні пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту і якія выехалі з Рэспублiкi Беларусь для часовага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, законны прадстаўнік (у тым ліку бацька ці маці) непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:
- заява;
- пашпарт непаўналетняга (пры яго наяўнасці) і яго копію;
- пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга і яго копію;
- дзве каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту;
- пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга, які прадстаўляе дакументы для афармлення непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь;
- дакументы, якія пацвярджаюць статус законнага прадстаўніка непаўналетняга, які прадстаўляе дакументы для афармлення непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь;
- у выпадку калі законны прадстаўнік (у тым ліку бацька або маці) пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, але не афармляе пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнім, неабходна яго пісьмовую згоду на афармленне непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, засведчаныя натарыяльна (у тым ліку ў Пасольстве).
- пры адсутнасці такой згоды неабходна прадаставіць копію рашэння суда аб афармленні непаўналетняму пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь без згоды законнага прадстаўніка, ці копію рашэння суда аб прызнанні такога законнага прадстаўніка недзеяздольным, або копію рашэння суда аб пазбаўленні такога законнага прадстаўніка бацькоўскіх правоў, ці выдадзеную органам, які вядзе крымінальны працэс, даведку аб вышуку такога законнага прадстаўніка, або Шлюбная дамова альбо Пагадненне аб дзецях;
- пасведчанне аб смерці законнага прадстаўніка непаўналетняга, ці копію рашэння суда аб аб'яўленні законнага прадстаўніка непаўналетняга памерлым або аб прызнанні яго без вестак адсутным, або даведку органа ЗАГСа, якая змяшчае звесткі з запісу акта аб нараджэнні, калі запіс пра бацькоў дзіцяці праведзены ў адпаведнасці з артыкулам 55 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, — у выпадку, калі адзін з законных прадстаўнікоў непаўналетняга адсутнічае;
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне (від на жыхарства альбо пашпарт грамадзяніна краіны знаходжання).
Консульскі збор за разгляд заявы на афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь спаганяецца ў памеры 175 еўра (для асоб якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту — бясплатна).
Тэрмін разгляду заявы — да 4 месяцаў.
Пасля афармлення пастаяннага пражывання неабходна абмяняць пашпарт унутранай серыі на пашпарт серыіі РР і стаць на консульскі ўлік у Пасольстве.
ВАЖНА
Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежнай дзяржавы, прымаюцца пры наяўнасці:
- апастыля (у тым ліку для дакументаў, выдадзеных кампетэнтнымі органамі Таджыкiстана). Парадак легалізацыі дакументаў, выдадзеных у іншых замежных дзяржавах вызначаецца міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь;
- перакладу (апастыль таксама павінен быць пераведзены) на рускую альбо беларускую мовы, заверанага натарыяльна (змацаванага гербавай пячаткай). Пераклад змацоўваецца перакладчыкам з арыгіналам дакумента. Пры немагчымасці змацаваць пераклад з арыгіналам пераклад змацоўваецца з засведчанай натарыусам ксеракопіяй дакумента, і робіцца пераклад не толькі ксеракопіі, але і натарыяльнага запэўнівання ксеракопіі.