Часовы консульскі ўлік
Пастаноўка на консульскі ўлік грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які часова знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь
Для пастаноўкі на консульскі ўлік грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які часова знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь, неабходна прадставіць наступныя дакументы:
Для асобы, якая дасягнула 14-гадовага ўзросту:
- заяву;
- пашпарт і копіі яго старонак;
- адна каляровая фатаграфія, якая адпавядае яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм;
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права заяўніка на часовае знаходжанне на тэрыторыі замежнай дзяржавы, і яго копію.
Пастаноўка на консульскі ўлік ажыццяўляецца бясплатна.
Для асобы, якая не дасягнула 14-гадовага ўзросту: законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:
- заяву;
- пашпарт непаўналетняга і копіі яго старонак;
- пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга, і копіі яго старонак;
- адна каляровая фатаграфія непаўналетняга, адпаведная яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм;
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права непаўналетняга на часовае знаходжанне на тэрыторыі замежнай дзяржавы, і яго копію;
Пастаноўка на консульскі ўлік ажыццяўляецца бясплатна.
Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежнай дзяржавы, прымаюцца пры наяўнасці перакладу на рускую альбо беларускую мовы, заверанага натарыяльна (змацаванага гербавай пячаткай). Пераклад змацоўваецца перакладчыкам з арыгіналам дакумента.
Тэрмін выканання заяўкі — у дзень падачы грамадзянінам заявы.
ВАЖНА
Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежнай дзяржавы, прымаюцца пры наяўнасцi:
- апастыля (у тым ліку для дакументаў, выдадзеных кампетэнтнымі органамі Таджыкістана). Парадак легалізацыі дакументаў, выдадзеных у iншых замежных дзяржавах вызначаецца міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь;
- перакладу (апастыль таксама павінен быць пераведзены) на рускую альбо беларускую мовы, заверанага натарыяльна (змацаванага гербавай пячаткай). Пераклад змацоўваецца перакладчыкам з арыгіналам дакумента. Пры немагчымасці змацаваць пераклад з арыгіналам пераклад змацоўваецца з засведчанай натарыусам ксеракопіяй дакумента, і робіцца пераклад не толькі ксеракопіі, але і натарыяльнага запэўнівання ксеракопіі.