:

Зняцце з консульскага ўліку

Зняцце з консульскага ўліку грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь

Для зняцця з консульскага ўліку грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь, неабходна прадставіць наступныя дакументы:

Для асобы, якая дасягнула 14-гадовага ўзросту:

  • заяву;
  • пашпарт заяўніка і копіі яго старонак.

Зняцце з консульскага ўліку праводзіцца бясплатна.

Для асобы, якая не дасягнула 14-гадовага ўзросту: законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:

  • заяву;
  • пашпарт непаўналетняга і копіі яго старонак;
  • пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга, і  копіі яго старонак.

Зняцце з консульскага ўліку праводзіцца бясплатна.

ТЛУМАЧЭННЕ

Тэрмін выканання заяўкі — у дзень падачы грамадзянінам заявы.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці