:
BE

Консульскі ўлік

У адпаведнасці з "Законам Рэспублікі Беларусь Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь" грамадзяне, якія атрымалі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, абавязаны стаць у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Таджыкiстане на консульскі ўлік грамадзян, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь. 

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь — гэта пашпарт серыі «РР». Ён выдаецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь органамі ўнутраных спраў або Пасольствам пасля афармлення дазволу на пастаяннае жыхарства за мяжой.

На часовы консульскі ўлік на тэрмін не больш 2 гадоў прымаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць дазвол афіцыйных органаў краіны знаходжання на пражыванне  і часова выехалі з Рэспублiкi Беларусь, напрыклад, для працы за мяжой (кантракт), у тым ліку ў міжнародных арганізацыях, для навучання, праходжання практыкі або стажыроўкі ў навучальных установах і арганізацыях, для працяглага лячэння, а таксама якія маюць часовы дазвол на жыхарства на тэрыторыі дадзенай замежнай дзяржавы.
 
Для пастаноўкі на пастаянны консульскі ўлік прадстаўляюцца:
  • заява;
  • пашпарт заяўніка (серыі PP);
  • дзве каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 35х45 мм;
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам, які пацвярджае месца пражывання грамадзяніна на тэрыторыі дадзенай замежнай дзяржавы і яго копію.
Для пастаноўкі на часовы консульскі ўлік прадстаўляюцца:
  • заява
  • пашпарт заяўніка;
  • дзве каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 35х45 мм;
  • дакумент, які пацвярджае права заяўніка на часовае знаходжанне за мяжой, і яго копію;
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае месца пражывання грамадзяніна на тэрыторыі дадзенай замежнай дзяржавы, і яго копію.
Для зняцця з консульскага ўліку прадстаўляюцца:
  • заява;
  • пашпарт заяўніка.
У выпадку пастаноўкі на пастаянны альбо часовы консульскі ўлік, а таксама зняцця з консульскага ўлiку асоб, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, дакументы прадастаўляе законны прадстаўнік (у тым ліку бацька ці маці) непаўналетняга. Пры гэтым дадаткова прадстаўляецца пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга.
 
За пастаноўку на пастаянны консульскі ўлік спаганяецца консульскі збор у памеры 10 еўра (дзеці да 14 гадоў — бясплатна).
 
Пастаноўка на часовы консульскі ўлік робіцца бясплатна.
 
Зняцце з консульскага ўліку, як дарослых, так і дзяцей робіцца бясплатна.
 
Тэрмін пастаноўкі на консульскі ўлік: у дзень падачы заявы — пры асабістым звароце і на працягу 10 дзён пасля падачы заявы — пры накіраванні дакументаў іншым чынам.
 
ВАЖНА
 
Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежнай дзяржавы, прымаюцца пры наяўнасці:
  • апастыля (у тым ліку для дакументаў, выдадзеных кампетэнтнымі органамі Таджыкiстана). Парадак легалізацыі дакументаў, выдадзеных у іншых замежных дзяржавах вызначаецца міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь;
  • перакладу (апастыль таксама павінен быць пераведзены) на рускую альбо беларускую мовы, заверанага натарыяльна (змацаванага гербавай пячаткай). Пераклад змацоўваецца перакладчыкам з арыгіналам дакумента. Пры немагчымасці змацаваць пераклад з арыгіналам пераклад змацоўваецца з засведчанай натарыусам ксеракопіяй дакумента, і робіцца пераклад не толькі ксеракопіі, але і натарыяльнага запэўнівання ксеракопіі.
 
 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Азія
Азербайджан - Баку (Пасольства)
Перайсці