Аб бязвізавай тэрыторыі «Брэст-Гродна»
Інфармацыя для замежных грамадзян
1. З 10 лістапада 2019 года замежныя грамадзяне без адкрыцця віз могуць прыехаць у Беларусь на бязвізавую тэрыторыю «Брэст-Гродна» ў турыстычных мэтах на тэрмін да пятнаццаці сутак .
2. Перасекчы дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь можна ў пунктах пропуску:
а) аўтадарожныя пункты пропуску:
- Брэст (Цярэспаль);
- Брузгі (Кузніца Беластоцкая);
- Дамачава (Славацічы);
- Беняконі (Шальчынінкай);
- Бераставіца (Баброўнікі);
- Пясчатка (Полаўцы);
- Прывалка (Райгардас).
б) Пункты спрошчанага пропуску:
- Перароў (Белавежа);
- Лясная (Рудаўка);
- Прывалка (Швяндубрэ).
в) Пункты пропуску на чыгуначных вакзалах (станцыях):
- Брэст (Цярэспаль)* ;
- Гродна (Кузніца Беластоцкая)**.
г) Пункты пропуску ў аэрапортах:
- аэрапорт Брэст;
- аэрапорт Гродна.
--------------------------------
* Пад пунктам пропуску Брэст (Цярэспаль) разумеецца пункт пропуску на чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні ў Цэнтральным раёне г.Брэста.
** Пад чыгуначным пунктам пропуску Гродна (Кузніца Беластоцкая) разумеецца пункт пропуску на чыгуначнай станцыі Гродна г.Гродна.
3. Бязвізавую тэрыторыю «Брэст-Гродна» складаюць тэрыторыі г.Брэста, Брэсцкага, Жабінкаўскага, Камянецкага, Пружанскага раёнаў Брэсцкай вобласці, г. Гродна, Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Гродзенскага, Лідскага, Свіслацкага, Шчучынскага раёнаў Гродзенскай вобласці.
4. Падставай для наведвання без візы з'яўляецца дакумент устаноўленага ўзору, які выдае замежнаму грамадзяніну беларуская турыстычная фірма.
5. Для атрымання дадзенага дакумента турысту неабходна:
- звярнуцца да турыстычнага аператара, які мае права на афармленне такіх дакументаў;
- атрымаць пацверджанне на права ўезду без візы і атрыманне забраніраваных турыстычных паслуг;
6. Перад выездам неабходна аформіць страхавы поліс на знаходжанне ў Рэспубліцы Беларусь.
7. Пры бязвізавым уездзе ў Рэспубліку Беларусь замежны грамадзянін у пункце пропуску абавязаны прад'явіць:
- сапраўдны дакумент для выезду за мяжу (пашпарт);
- дакумент устаноўленага ўзору, які дае права на наведванне (афармляецца турыстычнай фірмай);
- медыцынскую страхоўку;
8. На мяжы афармляецца міграцыйная карта. Заўвага: пры страце міграцыйнай карты накладваецца штраф.
Пры гэтым захоўваецца бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян шэрагу дзяржаў на тэрмін да 30 сутак праз пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, што прадугледжана ўказам ад 9 студзеня 2017 года № 8 (са зменамі, якія ўступілі ў сілу 24 ліпеня 2018 года).