:

БЯЗВІЗАВЫ ЎЕЗД У РЭСПУБЛІКУ БЕЛАРУСЬ

Без віз па агульнаграмадзянскіх пашпартах у Рэспубліку Беларусь могуць прыбыць грамадзяне наступных дзяржаў*:
Азербайджан,
Аргенціна (да 90 дзён),
Арменія,
Венесуэла (да 90 дзён),
Грузія,
Ізраіль (да 90 дзён у кожны перыяд з 180 дзён),
Казахстан,
Катар (да 30 дзён),
Кітайская Народная Рэспубліка (да 30 дзён, але не больш за 90 дзён у каляндарным годзе),
Спецыяльны адміністрацыйны раён Кітайскай Народнай Рэспублікі Ганконг – да 30 дзён за адну паездку,
Спецыяльны адміністрацыйны раён Кітайскай Народнай Рэспублікі Макао — да 30 дзён (але не больш за 90 дзён у каляндарным годзе),
Куба (да 30 дзён),
Кыргызстан,
Македонія (пры наяўнасці прыватнага запрашэння/ тэлеграмы, напрамкі або запрашэння ўстановы аховы здароўя на лячэнне, хадайніцтвы турыстычнай кампаніі, а таксама ў мэтах наведвання пахаванняў),
Малдова,
Манголія (да 90 дзён),
Аб'яднаныя Арабскія Эміраты (да 30 дзён),
Расія,
Сербія (да 30 дзён),
Таджыкістан,
Турцыя (да 30 дзён),
Узбекістан,
Украіна,
Чарнагорыя (да 30 дзён),
Эквадор (да 30 дзён)

* звяртайце ўвагу на тое, каб тэрмін дзеяння пашпарта перавышаў дату мяркуемага выезду з тэрыторыі замежнай дзяржавы не менш чым на 6 месяцаў і ў ім змяшчалася не менш дзвюх чыстых старонак, прызначаных для віз ці іншых адзнак.

Інфармацыя аб бязвізавым перамяшчэнні праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск
З 27 ліпеня 2018 г. уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паводле якога грамадзяне
74 дзяржаў могуць уехаць і выехаць у Рэспублiку Беларусь у бязвізавым рэжыме на тэрмін да 30 сутак* праз пункт пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Інфармацыя аб бязвізавай тэрыторыі «Брэст-Гродна»
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2019 г. № 300 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян» замежныя грамадзяне могуць наведаць без віз шэраг раёнаў заходніх абласцей Беларусі пры ўмове накіравання ў складзе арганізаваных турыстычных груп па маршрутах, якія прадугледжваюць наведванне бязвізавай тэрыторыі «Брэст – Гродна».

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці