Аб адкрыцці XII Міжнароднай выставы-кірмашу «Расійска-Беларуская адукацыя. Таджыкістан — 2024»
05.10.2024 г.4 кастрычніка 2024 года ў г. Душанбэ (Таджыкістан) адбылася цырымонія адкрыцця XII Міжнароднай выставы-кірмашу «Расійска-Беларуская адукацыя. Таджыкістан — 2024», у якой прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан В.А. Дзянісенка. Ад расійскага боку на мерапрыемстве прысутнічалі намеснік міністра навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі К.І. Магілёўскі, а таксама саветнік-пасланнік Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Таджыкістан В.У. Хутарская.
Плануецца, што падчас выставы адбудуцца прэзентацыі вядучых навучальных устаноў Беларусі і Расіі і іх адукацыйных паслуг, сустрэчы з будучымі абітурыентамі, замежнымі калегамі, ВНУ-партнёрамі і прадстаўнікамі сістэмы адукацыі Рэспублікі Таджыкістан.
Адкрываючы выставу Пасол Беларусі падкрэсліў, што ва ўмовах, калі сучасныя ВНУ выконваюць дзяржаўную замову па падрыхтоўцы спецыялістаў у інтарэсах усіх сектараў эканомікі, ад будучых прафесіяналаў патрабуецца найвышэйшы ўзровень ведаў, адказнасці і найвялікшай кваліфікацыі. «Працэс адукацыі — бясконцы», — заявіў В.А. Дзянісенка, даючы наказ абітурыентам.