:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі з начальнікам упраўлення краін СНД Міністэрства замежных спраў Таджыкістана

11.04.2025 г.

11 красавіка 2025 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан В.Дзянісенка з начальнікам упраўлення краін СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Таджыкістан Ш.Рахімі.
В.Дзянісенка павіншаваў таджыкскага дыпламата з назначэннем на высокую пасаду, пажадаў поспехаў у прафесійнай дзейнасці і выказаў упэўненасць у захаванні даверных і канструктыўных кантактаў у мэтах развіцця дружбы і супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана.
У ходзе сустрэчы бакі абмяняліся думкамі аб стане і магчымых напрамках развіцця ўсяго спектра беларуска-таджыкскіх адносін, а таксама дамовіліся актывізаваць работу па падрыхтоўцы найбольш важных мерапрыемстваў двухбаковага парадку дня, у першую чаргу ў палітычнай і эканамічнай сферы.
У.Дзянісенка і Ш.Рахімі яшчэ раз пацвердзілі высокі ўзровень стратэгічнага партнёрства Беларусі і Таджыкістана і неабходнасць нарошчвання ўзаемадзеяння як у двухбаковым фармаце, так і на міжнародных пляцоўках.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці