Аб правядзенні фотавыставы «Суверэнная Беларусь»
10.12.2024 г.Аб правядзенні фотавыставы «Суверэнная Беларусь»
6 снежня 2024 г. на базе Цэнтра беларускай мовы і інавацыйных тэхналогій Таджыкскага нацыянальнага ўніверсітэта адбылося адкрыццё фотавыставы «Суверэнная Беларусь». Выстаўка арганізавана Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан пры актыўнай падтрымцы кіраўніцтва Сумеснага факультэта ўніверсітэта з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь.
Перад пачаткам яе працы першы сакратар Пасольства М.Калодкін выступіў з дакладам, падчас якога расказаў аб дасягненнях сучаснай незалежнай Беларусі і напрамках супрацоўніцтва з Рэспублікай Таджыкістан. Быў падкрэслены выключна дружалюбны характар двухбаковых адносін, які адпавядае высокаму ўзроўню стратэгічнага партнёрства нашых дзяржаў.