Аб удзеле Пасла Беларусі ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі
12.11.2026 г.
12 лістапада 2026 г. Пасол Беларусі Аляксандр Худалееў прыняў удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 35-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Таджыкістан і Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Мерапрыемства арганізавана сумесна Міністэрствам замежных спраў і Акадэміяй дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Таджыкістан.

У рамках мерапрыемства адбылася таксама прэзентацыя кнігі былога Генеральнага сакратара Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (2016–2018), прафесара, Алімава Р.К.
