Аб удзеле Пасла Беларусі ў цырымоніі адкрыцця помніка
10.03.2025 г.10 сакавіка, на рускіх могілках г. Душанбэ Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан У.Дзянісенка прыняў удзел у жалобным мітынгу і цырымоніі адкрыцця Стэлы ў гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчыннай вайны.
Цырымонія прымеркавана да 80-годдзя Перамогі і заклікана ўшанаваць памяць салдат і афіцэраў Чырвонай арміі, якія памерлі ў эвакашпіталях Таджыкістана.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Таджыкістане, вайскоўцы 201-й ваеннай базы Расіі, прадстаўнікі ветэранскіх і грамадскіх арганізацый Таджыкістан, а таксама мясцовыя студэнты і школьнікі.