:

Аб удзеле Пасла Беларусі В.Дзенісенка ў сумесным пасяджэнні палат Парламента Рэспублікі Таджыкістан, прысвечаным выступленню Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан з Пасланнем да парламента і народа

21.12.2021 г.

21 снежня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктар Дзенісенка прыняў удзел у сумесным пасяджэнні Маджлісі мілі і Маджлісі намаяндагон Маджлісі Олі Рэспублікі Таджыкістан, падчас якога Прэзідэнт Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмон звярнуўся з Пасланнем да Парламента і народа Таджыкістана аб асноўных напрамках унутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Таджыкістан.

У сваім Пасланні Прэзідэнт Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмон вызначыў асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі краіны на наступны перыяд і паставіў канкрэтныя задачы па прасоўванні плённай знешняй палітыкі і забеспячэнні прагрэсу ў розных сферах.

Фота: Прэс-цэнтр НДАТ «Ховар»

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці