:

Аб перадачы серыі кніг «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Таджыкістана

14.02.2022 г.

14 лютага 2022 г. у рамках Міжнароднага дня дарэння кніг Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктар Дзенісенка перадаў у дар Нацыянальнай бібліятэцы Таджыкістана серыю кніг «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» ў 20 тамах, выдадзеных да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Над афармленнем шматтомнага выдання працаваў вядомы мастак-графік Канстанцін Вашчанка.

Падчас сустрэчы з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Таджыкістана Джумахонам Файзалізада абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці, у тым ліку арганізацыя і правядзенне сумесных мерапрыемстваў, абмен вопытам работы па ўсіх кірунках бібліятэчнай дзейнасці.

Пасол Беларусі ў Таджыкістане Віктар Дзенісенка адзначыў, што бібліятэкі з'яўляюцца найважнейшым звяном у захаванні і перадачы гісторыка-культурнай спадчыны, адыгрываюць значную ролю ў сістэме міжкультурнага ўзаемадзеяння брацкіх народаў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці