:

Аб удзеле ў памятным мітынгу на беразе ракі Пяндж

04.04.2025 г.

2 красавіка 2025 г. прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан прынялі ўдзел у памятным мітынгу і ўсклалі кветкі да манумента, прысвечанага катастрофе верталёта Мі-8 Пагранічнага ўпраўлення ФПС Расіі.
2 красавіка 1999 года ў 11:30 у раёне пункта пропуску «Ніжні Пяндж» 18 расійскіх вайскоўцаў ахвяравалі сваімі жыццямі пры выкананні спецыяльнага задання па ахове таджыкска-афганскай мяжы.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел расійскія і таджыкістанскія пагранічнікі, супрацоўнікі Пасольства Расіі і Беларусі, Россупрацоўніцтва, воіны-інтэрнацыяналісты, расійскія суайчыннікі, кіраўніцтва і школьнікі Джайхунскага раёна Хатлонскай вобласці Таджыкістана.
Па традыцыі падчас мітынгу ўзгадалі імёны кожнага з загінуўшых.
Завяршыўся мітынг ускладаннем кветак да помніка, устаноўленага на месцы авіякатастрофы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці