:

Аб урачыстым прыёме з нагоды Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь

05.07.2025 г.

2 ліпеня 2025 г. у Душанбэ адбыўся ўрачысты прыём з нагоды Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь, арганізаваны Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан.
Ганаровым госцем беларускага боку стаў Міністр адукацыі і навукі Рэспублікі Таджыкістан Спадар Саідзода Рахім.
Адкрываючы прыём Пасол Беларусі В.Дзянісенка падкрэсліў, што «3 ліпеня займае асаблівае месца ў гісторыі і лёсе беларускага народа. У гэты дзень мы таксама святкуем і вызваленне рэспублікі ад фашысцкіх захопнікаў, якое адбылося ў 1944 годзе. Успамінаем і ўшаноўваем усіх тых, хто гераічна, не шкадуючы свайго жыцця ваяваў з ворагам на палях Вялікай Айчыннай вайны дзеля нашай мірнай будучыні».
Паводле яго слоў, за гады незалежнасці рэспубліка дабілася значных вынікаў. У прыватнасці, В.Дзянісенка заявіў аб тым, што: «Сучасная Беларусь — суверэнная дзяржава з развітой навукай, адукацыяй, машынабудаваннем, сельскай гаспадаркай, энергетыкай, дрэваапрацоўкай, харчовай, хімічнай, лёгкай і іншай прамысловасцю».
Акрамя таго, беларускі дыпламат звярнуў увагу гасцей на тое, што "… Нягледзячы на ўсе перашкоды, Рэспубліка Беларусь застанецца мірнай краінай, знешняя палітыка якой заснавана на прынцыпе ўзаемнай павагі, добрасуседства, адмовы ад пагрозы і прымянення сілы ў міжнародных адносінах. Мы працягнем супрацоўнічаць з усімі, хто жадае нам дабра і міру". 
В.Дзянісенка з задавальненнем канстатаваў, што ў рамках супрацоўніцтва з Рэспублікай Таджыкістан мы выйшлі на стратэгічны ўзровень, дасягнуўшы пазітыўных вынікаў па прыярытэтных напрамках. У сувязі з гэтым ён выказаў асаблівыя словы падзякі кіраўніцтву Таджыкістана, усім нашым таджыкскім сябрам, братам і партнёрам за давернае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, за канструктыўнае ўзаемадзеянне на міжнародных пляцоўках.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці