Аб удзеле Пасла Беларусі ў Міжнароднай канферэнцыі
19.06.2025 г.19 чэрвеня 2025 года Пасол Беларусі У. Дзенісенка выступіў з дакладам на Міжнароднай канферэнцыі «Цэнтральная Азія – ядро ШАС: 25 гадоў супрацоўніцтва ў інтарэсах сумеснага развіцця».
У мерапрыемстве прыняў удзел Міністр замежных спраў Рэспублікі Таджыкістан С.Мухрыдзін, кіраўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Душанбэ, а таксама прадстаўнікі таджыкскай навуковай і экспертнай супольнасці.
Да канферэнцыі ў рэжыме відэа-моста далучыліся Генеральны сакратар ШАС Ермекбаеў Н.Б., Генеральны сакратар СНД Лебедзеў С.М., Генеральны сакратар АЭС А.М. Хан, Генеральны сакратар СМВДВ Сарыбай К.М., а таксама Генеральны сакратар АДКБ Тасмагамбетаў І.Н.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў канферэнцыі, Пасол Беларусі запэўніў, што Рэспубліка Беларусь гатова прыкласці ўсе намаганні для росту аўтарытэту Арганізацыі, пашырэння кола яе саюзнікаў і прыхільнікаў. Паводле яго слоў, ужо зараз многія беларускія ініцыятывы атрымалі шырокую падтрымку нашых партнёраў, у тым ліку ў такіх сферах, як трансфер тэхналогій, інфармацыйная бяспека, транспарт і лагістыка, прамысловасць, гандаль і інвестыцыі.
Акрамя таго, Пасол Беларусі даў кароткі каментар таджыкскаму тэлеканалу «Джаханама», у якім падкрэсліў важнасць удзелу Рэспублікі Беларусь у дзейнасці ШАС.