Аб уручэнні Паслом Беларусі А.Худалеевым копій даверчых грамат Міністру замежных спраў Таджыкістана
24.08.2026 г.
24 жніўня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Аляксандр Худалееў уручыў копіі даверчых грамат Міністру замежных спраў Рэспублікі Таджыкістан Сіроджыдзіну Мухрыдзіну.

У ходзе сустрэчы, якая прайшла пасля цырымоніі, бакі высока ацанілі дынаміку двухбаковага ўзаемадзеяння і пацвердзілі імкненне да развіцця ўсёабдымнага стратэгічнага партнёрства.
Акрамя таго, А.Худалееў і С.Мухрыдзін абмяняліся думкамі адносна магчымых шляхоў актывізацыі прамых кантактаў па лініі знешнепалітычных ведамстваў, профільных міністэрстваў і арганізацый, у тым ліку ў мэтах павышэння тэмпаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Таджыкістан.

Асабліва адзначана роля лідэраў Беларусі і Таджыкістана А.Лукашэнкі і Э.Рахмона ў захаванні і прымнажэнні брацкай дружбы паміж народамі нашых дзяржаў.