Аб удзеле Пасла Беларусі ў акцыі па азеляненні
17.02.2025 г.15 лютага 2025 года ў г. Душанбэ (раён Шахмансур) Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан У.Дзянісенка прыняў удзел у акцыі па пасадцы саджанцаў хвоі, арганізаванай Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Таджыкістан.
Мерапрыемства, якое было падтрымана прадстаўнікамі больш як 40 краін, прымеркавана да пачатку ўзвядзення новага будынка Цэнтра тэхнічнага абслугоўвання дыпламатычнага корпуса Міністэрства замежных спраў.